February 21st, 2009

canabis

Гары яно сібірскімі агнямі...

Пакуль усе старанна цэлы дзень размаўляюць па-беларуску, крыху пабуду пятай калонай і вывешу сёе-тое зь беларускай літаратуры па-расійску.

Днямі зьявіўся нумар тоўстага часопіса “Сібірскіе огні”, прысьвечаны белліту. І выклікаў (прынамсі, у мяне) супярэчлівыя пачуцьці. Хацелі як лепей, а атрымалася як заўсёды. Пахвальны намер прадставіць нашу літаратуру расійскаму чытачу, але ж рэалізацыя…

http://magazines.russ.ru/sib/2009/2/

Мякка кажучы, дзіўны выбар прозы. Прычым найбольш варты ўвагі аўтар – Барыс Пятровіч – трапляе ў разьдзел “Очерк і публіцістіка”.

Больш-менш прыстойны (магло быць і горай!) выбар паэзіі – ад Бураўкіна, Някляева і Разанава да Насты Кудасавай і Віталя Рыжкова, але язык не паварочваецца віншаваць іх з публікацыяй. Бо ўвесь настрой псуецца, калі пачынаеш гэта па-расійску чытаць. Усе аўтары выглядаюць, як фальклорная агітбрыгада балалаечнікаў. Перакладчык панатыркаў у расійскі тэкст недарэчных беларусізмаў, а на прэзэнтацыі яшчэ апраўдваўся, спасылаючыся на ўкраінізмы Гогаля. Але зразумела, што беларусізмы зьяўляюцца там, дзе перакладчык проста ня змог прыдумаць рыфмы – і перепісаў расійскімі літарамі беларускія словы. Вось некалькі пярлінаў:

Всё, что вбирает погляд,
Лишь миг обнимает:
Сад-Вересень… Дым-Листопад…
И дым остаётся, и сад —
Погляд пропадает.

Гэта зь Някляева. А во яшчэ:

Никто не смог, как воля, вольным стать...
Хоть обойми весь мир, свободе веря —
Поэту вольной птицей не спевать,
Не рыскать и тирану вольным зверем.

Або:

Не отчий кров — загнали черти
Не к тем вратам.
Коль где и думал я померти,
Так это там.

А гэта Віталь Рыжкоў. Але на якой мове? На ўкраінскай?

Автостопом, а то — бизнес-классом,
но, будь ласка, вертайся, вертайся,
всё отбрось, не помешкай ни часа,
жду тебя, жду тебя, возвращайся.

Да халеры сэнсавых памылак, стылістычных хібаў і фальшывых сяброў сібірскіх перакладчыкаў. Назву рамана Пашкевіча “Пляц Волі” пераклалі як “Плац Волі”.

Мне на гэтым фоне няхіла пашанцавала: http://magazines.russ.ru/sib/2009/2/ha10.html
для перакладу выбралі ня вершы, а маленькі эсэйчык на 2 старонкі, на якіх перакладчык зрабіў усяго-ткі дзясятак памылак, якія не зьмянілі сэнс на супрацьлеглы. Дзякуй і за гэта. :)

Карацей, баюся, што, пагартаўшы такі нумар, нармальны чытач не захоча чытаць нешта па-беларуску яшчэ. А калі захоча, то можа натрапіць на новую “Дружбу народаў” зь перакладамі Барадуліна, якія наўрад ці зьменяць яго думку да лепшага:

http://magazines.russ.ru/druzhba/2009/2/bo3.html