February 10th, 2009

nohi

Аптымістычны вершык :)

БОГДАН ЗАДУРА

7.61 КБ

СПАТКАНЬНЕ ЎСЬЛЯПУЮ

Сарціры паабкладалі мармурам
і сувора забаранілі там паліць
у крыштальныя люстры глядзеліся
тэлевізійныя камэры

Лярвы паводзіліся як зоркі
зоркі вызначалі жыцьцё
жыцьцё ванітавала як падсьвечаны фантан

Аўтаадказьнікі нікому не адказвалі
а пляткарылі як апошнія сакратаркі
електроніка залазіла ўсюды
нават у цнатлівыя вагіны

Рады ў справах мовы зьмянялі нормы правапісу
“не” губляла сваю асобнасьць
пісанае разам выходзіла на спатканьне “так”

Фанэтычныя зьмены выкліканыя разьвіцьцём радыёвяшчаньня
прывялі да таго што тыя хто яшчэ маліўся
маліліся: І ня ўводзь нас у спакусу
але збаў нас ад слова

Навука перамагла ў няроўнай бітве зь перхацьцю
але мэдыкі вынаходзілі ўсё новыя хваробы
прапагандуючы здаровы лад жыцьця за здаровыя грошы

СНІД усё яшчэ трымаўся на вяршыні
тузіну гітоў але яму ўжо дыхалі ў патыліцу
Альцгаймэр і Кройцфэльд зь Якабам

Найлепшыя фатографы рабілі макіяж
гародніне Цэлыя сэсіі прысьвячалі зграбным ножкам
крэслаў

Інтэлектуальная прэса адрозьнівалася ад бульварнай
толькі якасьцю паперы Элегантныя дамы
хутчэй нюхалі і мацалі

Інтэрнэт прапаноўваў паслугу споведзі
Абаронцы расьлінаў пратэставалі супраць
расьліннай парнаграфіі й сэксуальнага
выкарыстаньня саджанцаў

Старых людзей усё яшчэ ўзбуджалі
запасы маргарыну і масла

(Хоць ніхто ня быў упэўнены ў тым
што масла яшчэ існуе)

Празь дзьве тысычы гадоў пасьля разьні немаўлятаў
настала разьня цялятаў
Шаленцы выразалі сябе самі

І ўсё ператваралася ў гаўно
І якасьць пераходзіла ў колькасьць
І толькі гаўно яшчэ было сапраўдным

Пераклад з польскай.

Collapse )