February 7th, 2009

nohi

ранішняе страшылко

 
          
          Жили  у  бабусі  
          Троє  білорусів. 
       Аляксандар Ірванец

Першая думка: 
піць каву
ці адразу піва?  
    
Другая: 
але што ты будзеш піць 
заўтра зранку?

З апошніх сіл 
выходзіш з запою 
на кухню.

А там твае ўчорашнія калегі. 
Сёньня вы –
антыалькагольная кампанія.

Адзін шэры, 
другі белы.
Трэцім будзеш?