February 6th, 2009

canabis

JACEK GUTOROW

80.22 КБ

Харошы польскі паэт Яцэк Гутараў.
Пераклады досыць вольныя, таму з радасьцю пачуў бы нейкую канструктыўную крытыку. :)


 НЕАЗНАЧАЛЬНАЯ ФОРМА

Мармытаць гэту пару дзеясловаў 
і мець іх ужо ў пячонках.
Бо гэта ўвесь час тыя самыя словы.
А нават калі іншыя, усё роўна 
выходзіць тое самае.
У яшчэ трох словах 
заблукаць, пагрузнуць
па самыя вушы. А калі якое
і трапіць у вуха, то што ёсьць словы –
вада. Піць яе да болю ў зубох,
каштаваць на зуб, як манэты.
Скласьці зь іх мову,
якую можна паказваць,
калі няветліва паказваць язык.
А потым слухаць, як гукі 
вяртаюцца рэхам. 
Як нейкае слова
скручваецца на сонцы 
і віецца бясконца,
як мантра зь неба.
Лавіць яе жменямі
і мець шчасьце 
або няшчасьце
сну, які дзеліш з кімсьці 
вельмі далёкім ці блізкім.

Так пішуцца вершы.


Collapse )
 
nohi

Начное страшылко

 
СТРАХ БРАМНІКА ПЕРАД 13 УДАРАМ

Пяць хвілін да дванаццатай.
Вяртаюся ў горад нацянькі.
Думаю, пасьпею ці не 
да поўначы.

Футбольнае поле 
побач зь сераднявечным гарадзкім мурам
выглядае ня так анахранічна,
як парачка футбалістаў
у цемры 
на цалкам засьнежаным газоне.

Адзін стаіць на браме.
Другі рыхтуецца да ўдару, 
покуль я праходжу па левым краі
і трапляю 
у гарадзкую браму.

Азіраюся на іх.

І тут гадзіньнік 
б’е трынаццаць разоў,
апошні раз – з наска.

Душа брамніка пайшла 
трохі ніжэй ад “дзявяткі”.

Другі пасьлізнуўся, упаў 
і ляжыць на сьнезе.

Стараюся не глядзець 
на нумар яго футболкі.