February 3rd, 2009

chkalava

Прагулянка

96.05 КБ

1.

Зьелі з татам па сьняданку
І пайшлі на прагулянку.

Тата адпусьціў руку...
Я па шыю – у пяску.

Атрасаюся і ныю,
Бо хачу яму на шыю.

Ледзь пачысьцілі штаны,
Бачу – вунь яны! Яны!

Карусель! Арэлі! Горкі!
- Пакатаць?
- Няма гаворкі!

Уф! Аж круціцца ўваччу!
Зараз – я цябе кручу.

Страшна, татачка? Ня енчы,
Лепш трымайся за парэнчы.

Што гэта? Здымі з вачэй!
Татка, памажы хутчэй –

Шапка зьехала на вочы!
Мне бяда, а ён рагоча...

Collapse )