February 2nd, 2009

canabis

Ахтунг, ахтунг!

4 лютага а 18.00 у бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) альманах сучаснай беларускай культуры pARTisan прэзэнтуе новы доўгатэрміновы праект. "Калекцыя пАРТызана" – унікальная для Беларусі сэрыя альбомаў айчыннага актуальнага мастацтва. Першым у сэрыі выйшаў альбом "12" канцэптуальнага мастака Артура Клінава. Таксама ў межах акцыі адбудзецца прэзэнтацыя восьмага нумару альманаха. Тэма нумару - вера.

У імпрэзе бяруць удзел Артур Клінаў (галоўны рэдактар часопіса), Максім Жбанкоў (рэдактар нумара), філёзафы Валянцін Акудовіч і Алесь Анціпенка ды іншыя аўтары часопіса.

Акрамя гэтага – глямурна-сакральны відэа-арт ад an angelico group і музычны пазытыў для веруючых і няверуючых ад "дэструктыўнага пажарнага аркестру" Андрэя Такінданга "Гаротніца".

41.14 КБ
nohi

Лінгвістычная адноснасьць


Якое зь незьлічоных
імёнаў паўночнага сьнегу
мае вось гэты,
у якім дзяўбе траўку
малая чорная птушка?

Запомніў імёны Сэпіра і Ўорфа, 
а сапраўднага імені сьнегу
і блізка не згадаеш.

Зрэшты, імёнаў 
травы і птушкі – таксама.
nohi

Фаро

92.94 КБ
Трохі фотак вельмі дрэннай якасьці з выспы Фаро, славутай сваімі амаль касьмічнымі краявідамі, вапняковымі скаламі-раўкарамі і тым, што на высьпе шмат гадоў жыў і нават зьняў некалькі фільмаў Бэргман.

Collapse )