January 31st, 2009

chkalava

Зімовыя гульні

Зараз будзе трохі дзіцячага. :)



Да вясны гуляе зайка
У гульню Незамярзайка.

Прыйдзе студзень з маразамі –
Хто ўратуе? Толькі самі!

Ясна нават без кампутара:
На зіму патрэбна футра.

Ад зімы з халодным сьнегам
Можна ратавацца й бегам.

Хай не прынясеш карысьці,
Можна яблыньку абгрызьці.

Можна вырыць норку ў сьнезе.
Хто пасьпее – той залезе.

Хто зусім замёрз, узімку
Сьпіць з зайчыхаю ў абдымку...

Цяжка зайку пад сумётам,
Бо ня п’е гарбаты зь мёдам.

Добра, калі мёд ў гарбаце,
А гарбата ў цёплай хаце!