January 26th, 2009

nohi

НВП

           Зьмей сярдзіты вельмі, падла 
                                Стары Улас

Хочаш загадку? Ты – кавадла, ён – молат?
Не здагадаўся? Савецкага войска волат.

Не пераблытай: ён – молат, а ты – кавадла!
Правільна, ваянрук. Вельмі сярдзіты, падла!

Хутка пашыхтаваў вас у дзьве шарэнгі.
З гэтага пачаліся твае мітрэнгі.

“Сьмірна! Разь-лічысь на першы-другі!
Як маршыруеш, прыдурак? Зь якой нагі?

Што за прычоска? Да заўтра пастрыгчы патлы!
Паадчувалі свабоду , – і  шэптам, – падлы”.

Надзяваць супрацьгазы, яны ж “адгазьнікі” –
гэта вам не падкрэсьліваць дзейнікі і выказьнікі.

- Хто лепшы сябра салдата?  
                          - АК-47, таварыш палкоўнік!
І АКМ, яго вучань і пасьлядоўнік!

Так, “калашнікаў” – гэта зусім не купец.
Не зьбярэш усьляпую – табе капец!

Твой умоўны праціўнік – Пятрова Каця.
Што зь ёй рабіць – глядзі на гэтым плякаце.

“Я сказаў, не сутуліцца! І прыбяры жывот!
Помніце, вы тут – ня клас, вы тут – узвод!..” 

Так, за ўсю маю школу, мне першы раз
спадабалася падазронае слова “клас”.