January 23rd, 2009

nohi

Вершык пра санкі

Сеў сёньня ўначы да лэптопа, дакладна ведаючы, што хачу напісаць. Напісаў абсалютна іншае. :)
 
калі мама з татам табе куплялі першыя санкі
ты ведаў, што будзеш катаць усіх дзяўчат у двары
потым, калі жыватом аб ваду ...нуўся з тарзанкі
ты ведаў, што ёй цікава – патонеш ці не ў віры

калі ў школьным ціры наўмысна паліў па мішэні
ад якой не пасьпеў яшчэ адысьці ваянрук
ты ведаў, што будзе адразу пасьля, а потым твае кішэні
стануць сховам ад ветру для самых прыгожых рук

калі крэмзаў парту сьцягнутым дома сьцізорыкам
і зь непераможным кампом змагаўся ў шахматы й го
калі на мяжы скандалу спрачаўся ў клясе з гісторыкам
адзін гісторык у клясе ня ведаў, дзеля каго

і хай аднаклясьнік з парыжу сёньня глядзіць з дакорам на
баралускага лузэра, што робіць ня тое з жыцьцём
а ты глядзіш, як дачка глядзіць на хлапцоў – і ня сорамна
перад ейнаю мамай – ты быў нармальным дзіцём