January 9th, 2009

nohi

Нямнога Готланду ў халоднай вадзе :)

АДВАРОТНЫ БОК

Вокны нашага дома
выходзяць альбо на Балтыйскае мора,
альбо на суседні дом
з халяўным і-нэтам.

Таму, селячыся, ты можаш выбраць:

- альбо акно з выглядам на мора,
затое ніякага нэту ў пакоі;

- альбо, так бы мовіць,
адваротны бок мора
плюс добрая інтэрнэт-сувязь.

Я выбраў
адваротны бок інтэрнэту.