December 31st, 2008

chkalava

Шчасьця вам!



@ @ @

Калі ні ўзораў на шкле, ні белай віхуры,
ды сам каляндар падказвае: цуд магчымы;
калі на ружовых аблоках сядзяць выключна Амуры,
страляючы ў мілых дзяўчат
выключна вачыма;

калі па гадзіньніку поўзае час-чарапаха,
калядныя колы дзеткам вязуць кока-колы, –
жадаю, каб вас віншавалі музыкай Баха
з мабільніка шчасьця
сьвятога ці проста Міколы;

каб я пераклаў вам найлепшую песьню Коэна
з малітваю, каб на вулічным слотным трэшы
вы да пачатку сьвята вярнуліся ў дом спакойна,
ня трапіўшы на кантралёра й не захварэўшы!

31.12.2004