December 30th, 2008

chkalava

Фэстываль аднаго верша

Гэта ўжо робіцца добрай традыцыяй: другі год запар Гера Барташ з калегамі арганізоўваюць калядна-навагодні фэстываль аднаго верша, у якім можа ўзяць удзел кожны. Умоваў дзьве: вы дасылаеце 1 (адзін) верш, і ён мусіць быць прысьвечаны Калядам і/або Новаму году. Дасылаць трэба на скрыню:
gggbbb2007@gmail.com (Георгій Барташ). Да верша трэба дадаць вашыя сапраўдныя імя і прозьвішча, горад, а таксама псэўданім, пад якім вас будзе чытаць кампэтэнтнае журы. Тэрмін – да 10 студзеня. Выніковая вечарына найхутчэй адбудзецца 17 студзеня ў музэі Ваньковічаў.

Падрабязьней тут.
canabis

Ну, і я туды ж :)

Літаратурныя вынікі году, вельмі суб'ектыўна.


Паэзія:

1. Марыя Мартысевіч. Цмокі лятуць на нераст (хоць частка паэзіі ў кніжцы замаскаваная пад эсэістыку, але вынік ад гэтага не мяняецца :))
2. Сяргей Прылуцкі. Дзевяностыя forever
3. Галіна Дубянецкая. Анадыямэна
4. Тацяна Сапач. Няхай не пакіне нас Восень
5. Валянціна Аксак. Ружоўніца


Проза:

1. Альгерд Бахарэвіч. Сарока на шыбеніцы
2. Павал Касьцюкевіч. Душпастарскія спатканьні для дачнікаў
3. Артур Клінаў. Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца
4. Ева Вежнавец. Шлях дробнай сволачы
5. Аляксей Талстоў. Бег


Пераклады:

1. Чалавек, які скраў сьцяну плачу. 15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча
2. Э.Т.А. Гофман. Курдупель Цахес… et cetera, et cetera, et cetera. Пераклаў В. Сёмуха
3. Дж.Р.Р. Толкін. Уладар Пярсьцёнкаў (кнігі першая і другая). Пераклалі Дз. Магілеўцаў і К.Курчанкова.
4. Астрыд Ліндгрэн. Піпі Доўгаяпанчоха. Пераклаў Дз. Плакс
5-6.. Філіп Топал, Яхім Топал, Ёзэф Топал. Анёл. Пераклалі В. Бяльковіч і С. Сматрычэнка/Я.Рудзіш. Неба пад Бэрлінам. Пераклала М. Мартысевіч


Паэтычныя анталёгіі:

1. Чала я не хіліў прад сілай. Анталёгія беларускай паэзіі XV-XX
стагодзьдзяў. Укл. Лявон Баршчэўскі і Адам Паморскі. Уроцлаў, "Калегіюм
Усходняй Эўропы"
2. Галасы з-за небакраю. Анталёгія паэзіі сьвету ў беларускіх перакладах
ХХ стагодзьдзя. Укл. Міхась Скобла. "Лімарыюс"
3. Сьвятло ў вокнах. Анталёгія беларускай паэзіі. Вільня, “Homo liber”


Сьпяваная паэзія, драматургія і ня-ведаю-як-гэта-яшчэ-назваць, але ў асобную намінацыю вынесьці варта:

1. Міхал Анемпадыстаў, Лявон Вольскі. Народны альбом
2. Леанід Дранько-Майсюк. Цацачная крама


Аўдыёкнігі:

1-2. Уладзімер Арлоў. Паром празь Ля-Манш/Вальжына Морт. Музыка саранчы
3-4. Вера Бурлак. Phantom Of The Literature/Віктар Жыбуль. Расьпілаваныя дошкі пачынаюць зрастацца