December 14th, 2008

canabis

Госьці, госьці, госьці...

97.76 КБ

Прыехаўшы на кароткую пабыўку зь Нямеччыны, аўтар "Праклятых гасьцей сталіцы" А.Бахарэвіч завітаў у госьці да нас - разам з Ксеняй і дачкой Уляй (якой вельмі ўсьцешылася наша Аленка - і ўзаемна :)). Хораша замачылі новы Альгердаў раман "Сарока на шыбеніцы". Раман, які, дарэчы, будзе прэзэнтавацца 19 сьнежня а 19 гадзіне ў "Падземцы". Вельмі рэкамэндую пайсьці і набыць.

Але сам у гэты час таксама паеду ў госьці - у Вільню, на калядную вечарыну ЭГУ. Што адбудзецца таксама 19 сьнежня, толькі а 20-й гадзіне. Хто ўмее за гадзіну дабірацца зь Менску да Вільні, можа завітаць і да Альгерда, і да мяне. :)