December 10th, 2008

nohi

ПЭН і іншае

Жыцьцё робіцца ўсё цікавейшым. Дзьве апошнія ночы не начаваў дома. (Першая - у цягніку "Менск-Полацак", другая, адпаведна - "Полацак-Менск".) Учора меў тры выступы ў Полацку і Наваполацку. Вялікі дзякуй усім, хто прыйшоў!

Адразу з колаў - тры ўнівэрсытэцкія лекцыі, а за імі - сход ПЭН-Цэнтру. Вечна трапляю ў розныя гісторыі. Гэтым разам - выбралі старшынём ПЭНу. Не абышлося без дыскусіяў пра маю (ня)сьціплую пэрсону.

http://www.racyja.com/news/materyyaly/kultura/9357.html
http://www.svaboda.org/content/Article/1358301.html

Выявілася, што, па-першае, занадта часта ежджу за мяжу, а па-другое - займаюся выключна маладымі літаратарамі замест таго, каб дапамагаць старэйшым калегам. Асаблівай душкай быў паэт Анатоль Ільліч Вярцінскі, які ставіў мне ў віну паводзіны Ільлі Сіна, што пад час сваіх пэрформансаў кідаецца кавалкамі мяса, і гэты ў той час калі людзі галадаюць. Думаю, наступнага разу трэба спэцыяльнай пэнаўскай пастановай абавязаць Ільлю кідацца мясам толькі ў галадаючых.

Дзякуй за цёплыя словы ўсім, каго не задушыла жаба іх сказаць! Дзякуй за крытыку ўсім, хто не паленаваўся яе выказаць! Усім дзякуй за віншаваньні, хоць тут з роўным посьпехам можна было і паспачуваць. :)