December 7th, 2008

chkalava

Загадка прыроды


Йшла Аленка па бардзюры –
І знайшла ў бардзюры дзюры.

Во дзівосы! Ну і справы!
Хто зрабіў бардзюр дзюравы?

Стала, сеўшы на бардзюр,
Вывучаць прыроду дзюр:

Як у дзюрцы, бы ў траве,
Жоўты дзьмухавец жыве?