November 30th, 2008

canabis

Дзьве імпрэзы

У першай удзельнічаю, другую проста раю. :)


1. Літаратурна-музычная вечарына “Залаты апостраф – 2007"

адбудзецца ў сераду 3 снежня ў Менскім Палацы мастацтваў (вул Казлова, 3). У праграме вечарыны: ушанаванне лаўрэатаў штогадовай літаратурнай прэміі часопісу “Дзеяслоў” за лепшыя публікацыі ў 2007 годзе, а таксама прэзентацыя новых кніг з серыі “Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў”.

У імпрэзе бяруць удзел вядомыя беларускія пісьменнікі і барды: Анатоль Вярцінскі, Генадзь Бураўкін, Анатоль Кудравец, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін, Алесь Пашкевіч, Сяргей Дубавец, Алесь Камоцкі, Тацяна Сапач, Галіна Дубянецкая, Тацяна Беланогая, Андрэй Хадановіч, Сяргей Прылуцкі ды іншыя.

Пачатак вечарыны ў 18 гадзін. Уваход вольны.



2. Праект "Выявы-2008"

6 снежня (субота) у Тэатры рускага рамансу (вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2) адбудзецца прэзентацыя літаратурна-мастацкага праекту “Выявы-2008”, што мае на мэце прадставіць адразу некалькі кірункаў развіцця найноўшай беларускай культуры: літаратурны, музычны і візуальны. У праграме маладыя паэткі Валярына КУСТАВА, Юлія НОВІК, Аксана СПРЫНЧАН, Віка ТРЭНАС (вершы+слайды).
Вы зможаце пачуць электронную музыку і пабачыць фотаработы Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА. Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ прадэманструе фільм “Лупы”, зняты адмыслова для яе дэбютнай кнігі. Вольга ГАПЕЕВА падзеліцца рарытэтным відэа з яе замежных выступаў. Ганна ФЕДАРУК выканае для шаноўных гасцей усходні танец. У межах праекту чакаецца выступ музыкі Юры НЕСЦЯРЭНКІ, а напрыканцы імпрэзы вас чакае 40-хвілінная праграма Алеся КАМОЦКАГА!
Вядучая імпрэзы – Віка ТРЭНАС.

Пачатак у 18.00. Кошт квітка 5000 бел. руб. Даведка і заказ квіткоў па тэл. +375 29 5607793, +375 29 1354495 або праз e-mail: vuavu@list.ru. Праезд да Тэатра рускага рамансу www.rusromans.com: ад ст. м. Інстытут культуры (каля Дома быта) трал. 45, 47 да прып. “Аўтасіла”. Кожны наведнік атрымае ў падарунак унікальны самаробны мультымедыйны дыск “Выявы-2008”, які не будзе распаўсюджвацца ні да вечарыны, ні пасля яе!