November 24th, 2008

canabis

Чытаем з Марыйкай у Кракаве

28 лістапада чарговая акцыя ў межах фэстывалю "ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ПАЭЗІІ". Усіх аматараў літоўскай, польскай, украінскай і, вядома ж, беларускай паэзіі, хто ёсьць ці будзе ў Кракаве, - шчыра запрашаю!


STOWARZYSZENIE WILLA DECJUSZA
PÓŁROCZNIK LITERACKI THE VILNUS REVIEW
ORAZ KORPORACJA HA!ART

zapraszają na wieczór międzynarodowej wspólnoty poetyckiej MAGNUS DUCATUS POESIS.

Wystąpią

Bohdan Zadura (PL)
Jacek Gutorow (PL)
Romuald Mieczkowski (PL-LT)
Barbara Gruszka-Zych (PL)
Marianna Kijanowska (UA)
Halyna Kruk (UA)
Maryja Martysiewicz (BY)
Andrej Chadanowicz (BY)
Vladas Braziūnas (LT)
Eugenijus Ališanka (LT)
Vytautas Dekšnys (LT),

zaś oprawę muzyczną zapewnią

Mieczysław Litwiński (PL) na harmonium
Todar Kaszkurewicz (BY) na dudach
Mindaugas Ancevičius (LT) na gitarze.

28 listopada, Willa Decjusza (Kraków, ul. 28 lipca 1943 roku 17 A), godz. 18.00, wstęp wolny.
nohi

Радыё-Віён

            Mais ou sont les neiges d’antan?
                                        Франсуа Віён

                        О, как похож ты, тающий снег…
                                       “Ласковый май”

Хлопец насупраць – ня супэр-зорка, 
                          дзяўчынка яго – ня мэга, 
але, пяшчотна абняўшы, яна гаворыць яму:
“Мама казала, праз сорак дзён 
                            пасьля першага сьнегу
выпадае сапраўдны, каторы – на ўсю зіму.

Першы быў пазаўчора, я падлічыла – і, ведаеш,
гэта зіма пачнецца якраз 
                          трыццаць першага сьнежня.
Той Новы год быў нейкі ня вельмі вясёлы, у гэты ж
так пагуляем, што дворнікам 
                         зранку будзе ня сьмешна!”

Я пагуляю таксама. Хай сьнег замятае дарогу,
што перайду, каб дрэнных прыкмет 
                           не баяўся сустрэчны кот.
Буду брысьці па леташнім сьнезе 
                           і згадваць сабе патроху
тых, якія мінулі, як гэты год.

Дзе прыўкрасная А., выдатніца па фізкультуры?
Як аблягалі попку яе трусы!
Як яна танчыла пад “You My Heart” 
                            са школьнай апаратуры, 
за вялікія вушы закінуўшы валасы!

Дзе чароўная Н., што ведала ўсе памеры 
і вершавала на кожнае сьвята ў насьценгазэце?
Я хацеў яе… Н. разгадала мае намеры –
і, здалёку пабачыўшы, 
                   пасьпявала схавацца ў клязэце.

Дзе дзівосная М., што ў інтэрнаце шпалеры 
клеіла разам са мной, каб квітнеў унівэрсытэт?
Я не заўважыў, як трапіў да яе ў кавалеры, 
і ня ведаў, што трэба рабіць, 
                           застаўшыся тэт-а-тэт.

Дзе спакусьніца І., што езьдзіла з намі на бульбу
і не здала іспытаў, нарадзіўшы дзіця?
Я напісаў ёй агульны сшытак вершаў і – mea culpa! –
так і не перайшоў ад паэзіі да жыцьця.

Дзе неймаверная В. з Крыжоўкі на Менскім узмор’і?
(Брат, лейтэнант ГБ, пагражаў, што мяне дастане.)
Потым я бачыў яе ў праграме “Прагноз надвор’я”:
нешта пра пацяпленьне й сьнег, каторы растане…

Хай ласкавы шансон у кавярні гучыць папсова,
покуль зь дзяўчынкай цалуецца маладзён.
Кожны леташні сьнег растане своечасова,
каб нам было што ўспомніць праз сорак дзён.