November 23rd, 2008

nohi

(с) і тылько вам вшысткім сэрдэчне дзенькуе :)

Усім добрым людзям, што завіталі ўчора ў Акадэмію мастацтваў на вечарыну, - вялікі дзякуй! Акрамя ляпаў са сьвятлом і гукам, так і не было заўважана асаблівых праколаў. :) Усім сьведкам - буду ўдзячны за фоткі і запісы з імпрэзы. Можаце выкладаць тут. Пэрсанальны дзякуй - перакладчыкам Гэрбэрта Марыне Казлоўскай, Марыйцы Мартысевіч, Марыне Шодзе і Сержу Мінскевічу! Дзякуй укладальніку анталёгіі беларускай паэзіі Лявону Баршчэўскаму і цудоўнай паэтцы Веры Бурлак! Усё было б нашмат горай без "Рацыянальнай дыеты" і актораў Акадэміі мастацтваў, якія паставілі п'есу "Рэканструкцыя паэта" і пачыталі вершы Арлова. Алесь Разанаў - нашае ўсё! Адам Паморскі - нашае польскае ўсё!

А яшчэ было вельмі прыемна сёньня ў таварыстве Баршчэўскага і Паморскага зьезьдзіць у санаторый "Аксакаўшчына", дзе імкліва папраўляецца Ўладзімер Арлоў. Усім прыхільнікам - гарачыя вітаньні ад клясыка!