November 14th, 2008

canabis

ARCHE і літаратура - дзьве рэчы сумесныя :)

90.62 КБ

Нарэшце зьявіўся нумар часопіса "Архэ", прысьвечаны Гэрбэрту, які я ўжо трохі анансаваў.
Шчыра віншую kamrushepa, maryjka_ і pani_cogito, якія рыхтавалі нумар разам са мной!

Вершы, драма і эсэ польскага паэта, а таксама матэрыялы пра яго былі заплянаваныя. А вось прыемным сюрпрызам для мяне стала, што гэты нумар цалкам прысьвечаны літаратуры - такога ў гісторыі "Архэ" не бывала даўненька.

Вось жа, літаратурныя "бонусы" гэрбэртаўскага нумара:

- эсэ Марыйкі Мартысевіч "Дзьве душы беларускай літаратуры" - і адказ на яго ўкраінца Віталя Панамарова.
- Вальжына Морт у ролі перакладчыцы (паэта з правільным для ўкраінца прозьвішчам - Васіля Махно).
- Дзіма Дзьмітрыеў: люстраванкі, квазіпаліндромы і новы жанр - КУБАРЫКІ. Жанр абсалютна дзівосны, адна назва чаго вартая!
- вялізарная падборка новых вершаў Сяргія Жадана. Напрыклад, такое. І такое. І такое.

Магчыма, гэтыя тэксты яшчэ не надрукаваныя па-ўкраінску, а беларускія пераклады ўжо ёсьць. Так зь Сяргіем у Беларусі ўжо бывала. :)

- ну і частка маёй латыскай лірычнай эпапэі. Напрыклад такое. І такое.

Не абышлося без прыколаў. Хто прыглядзіцца да вокладкі - убачыць там імя Букоўскага. На выніковай вэрсіі вокладкі такога імя няма. І ў сярэдзіне Букоўскага няма. (Ці ня мы з Жаданом нахабна занялі яго месца? :)

А ў вершыку Гэрбэрта Collapse )

адбылося цудоўнае. Нехта з рэдакцыі вырашыў выпендрыцца тарашкевіцай і ў радках "калыхалася б у клубах/у такт моднай музыкі" памяняў "клубах" на "клюбах". Усё па-моднаму. Толькі ў арыгінале гераіня калыхаецца "ў клубАх". Па-польску "kolysala sie w biodrach". Абыдна, да? :)

Так ці іначай, прэзэнтацыя нумара адбудзецца 22 лістапада а 18.00, у Акадэміі мастацтваў (тамсама, дзе былі "Бэрлібры" і "Драйв"), у межах вечарыны "Рэканструкцыя паэта". Адрэдагаваную афішку імпрэзы вывешу трохі пазьней.
canabis

Шчыра запрашаю

Зьявілася адрэдагаваная вэрсія афішкі.

112.41 КБ


22 лістапада (субота)
у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў,
тэатар-студыя Міровіча
(пр. Незалежнасьці, 81, другі паверх)

адбудзецца

вечарына польскай і беларускай паэзіі
“РЭКАНСТРУКЦЫЯ ПАЭТА”.

У межах імпрэзы:
- творы клясыка ХХ стагодзьдзя Зьбігнева Гэрбэрта па-польску і па-беларуску;
- вершы Ўладзімера Арлова, Веры Бурлак, Алеся Разанава, Андрэя Хадановіча ў арыгінале і ў польскіх перакладах;
- прэзэнтацыя спэцыяльнага нумара часопіса “ARCHE”, прысьвечанага Зьбігневу Гэрбэрту;
- прэзэнтацыя дзьвюх кніг З.Гэрбэрта “Рэканструкцыя паэта” і “Спроба апісаньня”;
- прэзэнтацыя дзьвюхмоўнай анталёгіі беларускай паэзіі “Nie chyliłem czoła przed
mocą”.


Удзел бяруць:
- укладальнікі анталёгіі Лявон Баршчэўскі і Адам Паморскі;
- беларускія паэты-ўдзельнікі анталёгіі;
- перакладчыкі З.Гэрбэрта (Марына Казлоўская, Марыя Мартысевіч, Серж Мінскевіч);
- музычны гурт “Рацыянальная дыета”;
- студэнты Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Вядзе імпрэзу Андрэй Хадановіч.

Пачатак а 18.00.
Уваход вольны.

Варыянт афішкі, якую можна выдрукаваць, тут:

Пашырэньне інфармацыі вітаецца. :)