November 10th, 2008

nohi

ПІР ДУХУ

5.22 КБ14.51 КБ

Кажа Слава Жыжак Славу Мрожку :
“Ці не пасумоўнічаць нам трошку?”

Кажа Слава Мрожак Славу Жыжку:
“Ці не прапусьціць нам па кілішку?”

Кажа Слава Жыжак Славу Мрожку:
“Я чытаю кніжку толькі ў ложку”.

Кажа Слава Мрожак Славу Жыжку:
"Я і ў ложку не чытаю кніжку”.

І абодва, ўзяўшы на дарожку,
кажуць: “Слава Жыжку! Слава Мрожку!”