November 6th, 2008

chkalava

Уступ да будучай кнігі?

108.28 КБ


НАТАТКІ ТАТКІ

Татка сеў пісаць нататку,
А малая – скок на татку.

Цап яго за бараду:
Беражыся – я іду!

Татка, хто спаймае мячык?
Татка, я хачу да качак!

Паглядзець на ліхтары,
Пакатацца на шары!

Пагайдацца ў парасоне,
Рыцца лыжкай у вазоне!

Паляцець, як Віні Пух!
Лепей, татачка, удвух!

Татка, дай зубную шчотку!
Пакажы вунь тую фотку!

А цяпер здымі з каня
І сьпявай пра зубраня!

Толькі ты пайшоў галіцца,
Я – на кніжную паліцу

Забралася аж пад столь
І крычу: “Дзе Мумі-Троль?!”

Ой, парваўся мой блакноцік!
Што за лужына? Кампоцік!

Зьела на вячэру блін,
Крэйду, фарбу й плястылін…

Карацей, замест нататак –
Вэрхал. Зь вершамі ў дадатак:
Для дзяцей, іх мам і татак.


* Аматары адпаведнага беларускага перакладу могуць чытаць:
Паляцець, як Віня Пых!
Лепей з таткам удваіх!

** Як думаеце, ці не паставіць коску перад словам “блін”? :)

*** А зараз квэст: хто знойдзе на здыму гераіню верша?

85.70 КБ