November 5th, 2008

nohi

Як правільна шукаць пальчаткі


Элемэнтарна. Для пачатку
Знаходжу першую пальчатку.

Пасьля мяркую, ці змагу я
У шафе адшукаць другую.

Ой, нешта маю прадчуваньне…
Ну, так і ёсьць – няма. А ў ваньне?

Шукаю ў кухні. Ёсьць? Няма.
У прыбіральні. Зноў дарма.

Ў вялікім і малым пакоі.
Нідзе няма. Ды што такое?!

Пальчатка, адгукніся, дзе ты?
Я безь цябе – як неадзеты.

Пальчаткі, хто гуляць са мной?
Другой няма – іду ў адной.

Мяняю рукі па чарзе:
Ўсё не шкарпэтка на назе!

Сабе ўнушаю: “Не халодна!”
Хай думаюць, што гэта модна.

Хай мне зайздросьцяць малалеткі,
Руку хаваючы ў кішэнь!

А прастуджуся – п’ю таблеткі,
Гарбату зь мёдам і жэньшэнь.