October 29th, 2008

nohi

Дапамагчы Барадуліну

54.51 КБ

Калі хто яшчэ ня ведае, можна паўдзельнічаць у добрай справе.

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін у лякарні, а фінансавае становішча Дзядзькі Рыгора, скажам так, не найлепшае. Жыве Народны паэт на сьціплую пэнсію, а таму чакаць дапамогі зусім няма адкуль. За кнігі, якія выходзяць у Рыгора Барадуліна, выдавецтва расплочваецца з аўтарам не грашыма, а асобнікамі, якія дзясяткамі ляжаць дома ў паэта.

Сябры й прыхільнікі паэта прапануюць дабрачынную акцыю па продажы кніг, грошы зь якіх пойдуць на лекаваньне Рыгора Барадуліна.

Больш падрабязная інфармацыя - у блогу паэта Глеба Лабадзенкі. Празь ягоны мэйл і можна замовіць барадулінскія кніжкі.