October 28th, 2008

canabis

пARTызаны ў Горадні

У чацьвер, 30 кастрычніка, у Горадні дэсантуецца часопіс "pARTyzan". Прыедзе галоўны рэдактар Артур Клінаў, а таксама сталыя аўтары часопісу - філосаф Валянцін Акудовіч, культуролаг Максім Жбанкоў і Ваш пакорны слуга. Чакаецца цікавая інтэлектуальная дыскусія, якую буду ў меру сваіх сілаў разбаўляць вершыкамі. Ахвочыя змогуць набыць апошнія нумары часопісу, а таксама кнігі Акудовіча, Клінава і Хадановіча. :)

Усё адбудзецца ў Таварыстве Беларускай Школы (Будзёнага 48а-44).
Пачатак а 18.30.