October 24th, 2008

nohi

Постмадэрністка як яна ёсьць

Апошнія месяцы малая размаўляе з намі выключна цытатамі зь вершыкаў, казак і мульцікаў. Сёньня пасадзіў яе на гаршчок. Яна пасьпяхова робіць свае справы, устае, бярэ гаршчок і з гонарам прыносіць мне. Паказвае і кажа: "Гаршок без мёда!"