October 23rd, 2008

nohi

Адмарожанае ЖЖ

Вось так пакурыш увечары кальян, пасьля залезеш у інтэрнэт - а твой ЖЖ замарозілі. І яшчэ сотні ЖЖ таксама. (Відаць, таксама курылі.) Людзі кажуць, рэпэтыцыя апакаліпсісу, а я думаю, што ва ўсім вінаваты яблычны тытунь з галерэі "Падземка". Бліжэй да раніцы пах тытуню выпарыўся з кватэры, і ЖЖ назад адмарозілі. Гэта яшчэ што, пару гадоў таму мы з maryjka_'й так пакурылі ў Вільні, што потым прыйшлі на вакзал, а наш цягнік, аказалася, быў учора. Глядзім на квіткі: так і ёсьць, учорашнія.

Так што галоўнае - здаровы лад жыцьця. Але ўсё адно вялікі дзякуй усім добрым людзям, хто пераняўся лёсам гэтага сьвежамарожанага дзёньніка.
nohi

Рэпэтыцыя апакаліпсісу



"Калі ж затопяць?!" - пісалі ў жж,
і запіс трапіў у топ,
і той, хто блогераў беражэ,
мог зладзіць сусьветны патоп.

Але зрабіў, каб ясна было,
хто бог, хто звычайны лох, -
і даў у кватэру яму цяпло,
але замарозіў блог.