September 30th, 2008

canabis

Жэрар дэ Нэрваль

2.96 КБ Сёлета споўнілася 200 гадоў выбітнаму францускаму паэту Жэрару дэ Нэрвалю (1808-1855). Паэту, які напісаў так мала вершаў, што яны ніколі не друкуюцца асобна, а толькі разам зь яго прозай ці крытыкай. І зьмяніў аблічча францускай паэзіі. Нэрваль мог быць лёгкім і сьпеўным, як Вэрлен, у сваіх "Маленькіх одах" - і адначасна звышскладаным і гермэтычным, як Малярмэ, у сваіх "Хімэрах". А яшчэ Нэрваль быў цудоўным перакладчыкам зь нямецкай. Ягоны францускі пераклад "Фаўста" прывёў у захапленьне самога Гётэ. Чым не нагода згадаць паэта добрым словам і вывесіць сёе-тое зь яго вершаў у Дзень перакладчыка. Крытыка прымаецца. Прыемнага чытаньня! :)


Сон у экіпажы

І бачылася мне, што паўз дарогу вязы
Бягуць, зьмяшаўшыся, як войска ад паразы.
Выбоіны і брук гайдалі на зямлі,
Як вецер штармавы гайдае караблі.

Дахоўкай крытыя пабеленыя хаткі
Званіцы-пастухі ў свае зьбіралі статкі,
І кожны гарадок, і кожнае сяло
За пастухом сваім чародкаю брыло.

І ўсё хісталася: і горы – як прапойцы,
І рэчка, што зьмяёй сьціскала іх у бойцы
Сталёвым абручом… І экіпаж, дзе мне
Ўсё гэта толькі што прымроілася ў сьне.

Collapse )