September 25th, 2008

canabis

Парачка анонсаў на заўтра

1. На філфаку БДУ, аўд. 63 (4 паверх) – Сьвята польскай мовы. Тэатралізаваны пэрформанс, песьні, конкурсы, падарункі. Вядзе Віктар Шалкевіч. Пачатак а 19.00.

2. Заўтра ў Менску вядомая швайцарская літаратарка, паэтка, перакладчыца, славістка ІLMA RAKUSA. А 15.00 спатканьне ў Доме дружбы (вул. Захарава, 28). Перакладчыца Ірына Герасімовіч.

А ў 19.00 у бібліятэцы Інстытуту Гётэ (вул. Фрунзэ, 5) сумесныя чытаньні ІLMA RAKUSA – АЛЕСЬ РАЗАНАЎ. Сам пайду і вам шчыра раю. :)