September 12th, 2008

canabis

Генрыкас Радаўскас

3.80 КБ
Адзін з найлепшых літоўскіх паэтаў ХХ стагодзьдзя. Нарадзіўся ў 1910 у Кракаве. Вучыўся ў гімназіі й настаўніцкай сэмінарыі ў Панявежы. У 1930-34 гг. вучыўся ва Ўнівэрсытэце Вітаўта Вялікага ў Коўне. У 1941-44 рэдактар дзяржаўнага выдавецтва ў Коўне. У 1944 годзе ўцёк у Нямеччыну, а ў 1949 г. пераехаў у ЗША. У 1959-69 гг. супрацоўнік Бібліятэкі Кангрэсу ў Вашынгтоне. Першыя вершы апублікаваў у 1929 г. Памёр у ЗША ў 1970 г.

Шчыры дзякуй перакладчыку й паліглёту Сяргею Шупу shupa, які намовіў мяне паспрабаваць перакласьці нешта зь вершаў Радаўскаса і нават зрабіў “падрадкоўнікі” зь літоўскай. Вось першая спроба. Канструктыўная крытыка й прапановы прымаюцца. :)


ВЯРТАНЬНЕ

Я сёньня гутарыў з багамі,
Ды пацягнула ўніз душу:
Зь пятлёй завулкаў пад нагамі
Хаджу ды вершыкі пішу.

Ад захаду ўгары чырвона,
А мне вярнуцца да зямлі б,
Дзе сьпеў старога патэфона
І каля пошты водар ліп.

Collapse )