September 6th, 2008

nohi

Крышталь Віленіцы-2008

Марнаслаўства, вядома ж, вялікі грэх. Але ўсё-ткі не магу не пахваліцца сваімі сьціплымі заслугамі. Прыз міжанароднага літаратурнага фэстывалю ў Віленіцы (Славенія) - Крышталь Віленіцы - зноў атрымаў беларускі паэт. Нагадаю, у 2004 годзе гэта зрабіла Вальжына Морт. Цяпер яе посьпех паўтарыў Ваш пакорны слуга. Гэта ўжо робіцца добрай традыцыяй. Цяпер, спадзяюся, кожныя чатыры гады ў алімпійскі год будзе перамагаць беларускі літаратар! Віншаваньні прымаюцца. :)