September 1st, 2008

chkalava

ПАДАРОЖЖА

Першым чытачам не хапіла ілюстрацыяў. Так што - шукаем энтузіястаў. :)



Зранку з татам на ракеце
Паляцім выкідваць сьмецьце.

Так ня вернесься й праз год:
Лепей проста самалёт.

Сорам! Сьмецьце ў багажы!
Лепш на цягніку, скажы!

Сьмецьце ў цягніку? Умора!
Лепш на карабель – і ў мора!

Каб жа хвалі не пабілі!
Едзем на аўтамабілі.

Перш машыну пачыні…
Добра, скачам на кані.

Конь да сьметніцы ня звыклы,
Застаюцца матацыклы.

Матацыкл чамусь ня едзе,
Едзем на веласіпедзе!

Дый веласіпед – ня тое:
Пойдзем лепей пехатою!