August 25th, 2008

nohi

Асьцярожна, палітнекарэктнае

* * *
Усе мужчыны гораду Рыгі
ад 18 да 35 гадоў
сёньня ходзяць з доўгімі-доўгімі
парасонамі,
як д’артаньяны са шпагамі.

На гэтым іх падабенства
да мушкетэраў
заканчваецца.

Наступіўшы на нагу,
яны кажуць “pardon”, а ня “merde”.

Пераважаюць цьвярозыя.
Нават на вакзале.

Купляюць сваім каралевам
бурштынавыя падвескі
з адмысловымі зьніжкамі.

А вось на прыгажуню,
зашпіленую ўсяго на адзін гузік,
зрэагаваў усяго адзін.
Я.

Што тут скажаш,
страчанае пакаленьне.
canabis

Арлову 55

38.83 КБ

Сёньня дзень народзінаў у дарагога і шаноўнага Ўладзімера Арлова, якога магу павіншаваць толькі завочна (падзяляе беларуска-латыская мяжа). Уладзімер яшчэ ня мае такой забаўкі, як ЖЖ, затое мае свой сайт. Хто яшчэ ня бачыў, рэкамэндую зірнуць, напрыклад, сюды:
http://www.arlou.org/zhycciapis.htm