August 24th, 2008

nohi

Беларускія слэмэры - найлепшыя!

Прыемныя весткі даходзяць з палёў. Толькі што Наста Манцэвіч n_mancewich перамагла ў міжнародным слэме на Махнофэсьце ў Гуляйполе. (Галоўны прыз - 300 грывен і дзьве скрыні піва. :) Другое месца заняў Сяргей Прылуцкі. І яшчэ двое - Віталь Рыжкоў і Марыйка Мартысевіч - увайшлі ў шасьцёрку паўфіналістаў. Усіх чатырох і асабліва Насту шчыра віншую!

77.53 КБ
Фота by litota_
Collapse )
chkalava

Зімовае

Сёньня перад вяртаньнем у Латвію корпаўся ў файлах, шукаў два свае старыя эсэ. Не знайшоў. Затое знайшоў такі зімовы вершык, які мімаходам занатаваў, а пасьля забыў. А цяпер прачытаў і ўспомніў. :)


Ідзем з вазочкам па Сядых:
Тыдых-тыдых, тыдых-тыдых!

Ідзем з вазочкам па Арлоўскай:
Тыдых-тыдых… Шлёп-шлёп… Там коўзка!