August 22nd, 2008

chkalava

ГРЫБЫ

* * *





87.84 КБ

Мчыць машына, 
          дым з трубы –
Зь дзедам едзем у грыбы.

Шмат грыбоў, 
    што ёсьць у лесе,
У маё вядзёрка ўлезе.

Адыходжу крок ад сьцежкі,
Мне насустрач – сыраежкі.

Я бяру адну і дзьве,
І яшчэ адна ў траве.

Назьбіраю шмат грыбоў,
У мяне да іх любоў.

Можа – сто, 
      а можа – дзьвесьце,
Каб і татка мог пад’есьці.

А яшчэ грыбоў на ўзгорак
Пакладу я – для вавёрак,

Каб і тут было каму
Харчавацца ўсю зіму.