August 18th, 2008

nohi

* * *

Лірычнае інтэрмэцца
як спосаб паразумецца,

і зь лёгкасьцю перасьмешніка
скочаш з харэю на ямб.

Уразіў штампам дзяўчыну
пра вочы яе з бурштыну,

а ў адказ – ад памежніка
зь ейным іменем штамп.