August 16th, 2008

chkalava

Дажыўся!

Дазнаюся пра подзьвігі сваёй малой з інтэрнэту. Але, знаеця, усё адно натхняе...


ЗУБАСТЫ ЦМОК

Ляціць – ні матылёк, ні птушка,
Ні калярадзкі жук!
І ціха так гудзе мне ў вушка
Незразумелы гук.

Ня зьмей паветраны. (Дзе нітка?
Бязь ніткі б ён ня змог.)
Я мамцы гавару: “Зірні-тка!
Які зубасты цмок!”

За ім пабегла б на край сьвету,
Ды боцік мне прамок.
А мамка мне ня верыць: “Гэта –
Стракозка, а ня цмок!”

Каб я – ды роцік на замок?
Хай пойдзе пагалоска!
Крычу дзядулю: “Дзеда, цмок!
Зубасты, як стракозка!”