August 15th, 2008

nohi

:)


Пілі піва. Елі марынаваную спаржу.
Нажраліся й паснулі. У сьне захапілі варожую баржу,
КДБ, генштаб, тэлевізію, цырк і пошту.
Нават цырк магу зразумець. Але баржу, баржу навошта?!
nohi

Яшчэ адзін вершык,

аффтар якога злоўжывае матывамі піва, а таксама сноў, ветру і паездкамі роварам. Але гэтым разам усё трагічна і глыбока аўтабіяграфічна. :)


Ветраны вершык-2

Калі вецер доўга сьвісьціць увушшу,
гэта закалыхвае –
можна нават заснуць.
Скажам, едучы роварам.

Вецер увогуле моцная штука.
Можа падхапіць і панесьці ў паветры
бляшаную будку
зь півам гатунку Zelta.

А дзяўчынка-прадавачка
нават не заўважыць,
як будка перасякае межы шэнгену,
акіяны й пустыні –
і вось-вось прыземліцца
у чароўнай краіне,
на ўзьлётнай паласе,
брукаванай жоўтаю цэглай,
і злая чараўніца
будзе расьціснутая ўсьмятку.

І добра, бо яна шмат гадоў
тэрарызавала краіну сухім законам,
не дазваляючы піць напоі
з прыгожых пляшак, празь якія –
сьпяваюць мясцовыя панк-правакатары –
горад здаецца смарагдавым.

Бабах! –
і няма чараўніцы,
толькі мокрая,
брудная,
чырвоная плямка
на калене таго,
хто толькі што прачнуўся,
зваліўшыся з ровара.