August 14th, 2008

nohi

Ветраны вершык

Наймацнейшы за месяц вецер
гуляе па вуліцах.

Найпрыгажэйшая ў горадзе жанчына
выйшла на шпацыр з вазочкам.

Вецер фліртуе зь ейнай сукенкай –
і ўсе мужыкі пашалелі.

Чацьвёра пераглянуліся.
Трое прысьвіснулі.
Двое паспрабавалі пазаляцацца,
але былі адшытыя.
Адзін дапамог
перавезьці вазок праз дарогу –
і застаўся побач.

Выглядае на тое,
што вазочак праслужыць ёй доўга.