August 10th, 2008

nohi

Экзэрцысы Нарцыса

Сёньня з-за хваляў ня бачна вады,
толькі на злосьць непагодзе
ўласным адбіткам, Нарцысы, сюды
палюбавацца прыходзьце.

Вы, хто вушамі кахаць не прывык,
не давяраючы Рэху.
Хай ваш адбітак на хвалях крывых,
быццам у комнаце сьмеху.

Грудзі паветрам напоўніце вы,
сонцу падставіўшы пуза,
рукі счапіце паўзьверх галавы –
раптам наведае муза.

Раптам на сонцы ў вільготным пяску –
дзіва, бяжыце па сшытак! –
вашаму ценю пацісьне руку
ваш каляровы адбітак.