August 9th, 2008

chkalava

КАПЯЛЮШ

49.26 КБ

Дзяўчынка вырасла зь пялюшак –
Дзяўчынцы трэба капялюшык!

Бяру штаны – іду да таткі:
“Хутчэй кідай усе заняткі!”

Пасьля бяру за палец маму:
“Хадзем па капялюш у краму!”

Каб я была ў ім супэр-зорка
Й мяне заўважыла ўся горка.

Каб ад красы маёй абноўкі
Засумавалі ўсе сяброўкі.

Каб нават недачэпа Косьця
Пабачыў – і прыйшоў у госьці.


Collapse )

Фота Ганны Кісьліцынай, Веры і Віктара Жыбуляў. Мадэлі – Алена Х. і Кастусь Ж.
nohi

Першая сустрэча

Ён шукае ў кішэні ключы ад свайго спартовага ровара.
Яна забівае стрэлку зь сяброўкай ля найбліжэйшага бровара.

Ён шчасьлівы, бо толькі ўчора адрэгуляваў сядло.
Яна зьлёгку нэрвуецца – дома скончылася бухло.

Ён вырашае зрабіць яшчэ кола для трэніроўкі.
Яна заўважае лічбавы фоцік на шыі ў сяброўкі.

Ён збочвае і вырульвае на вядомую ў горадзе статую.
Яна пасьля піва просіць сяброўку сфоткаць яе, паддатую.

Ён заўважае яе на ўзьбярэжнай, каля самай вады.
Яна бачыць, што нехта на ровары рухаецца не туды.

Ён параўняўся са статуяй – каровай пяцімэтровай.*
Яна прыняла сэксуальную позу, каб не здавацца каровай.

Ён глядзеў, як яна выгінаецца маладой грацыёзнай коткай.
А яна казала сяброўцы: “Чаго ты чакаеш, фоткай!”

Залаты заручальны пярсьцёнак на ейнай руцэ –
апошняе, што ён убачыў, перад тым як паплыў па рацэ.

Ён падумаў: “Тваю за нагу, ну за што мне гэта няпруха!”
А яна: “А ён мог быць нічога, каб ведаў правілы руху”.


* У Вэнтспілсе некалькі статуяў-помнікаў каровам, таму трагічная гісторыя магла адбыцца тут:

146.40 КБ

Collapse )