August 8th, 2008

nohi

8.08

Проста нейкі алімпійскі падарунак: 8.08 зірнуць у свой профіль і ўбачыць, што цябе чытае 808 чалавек. Дзякуй! :)
nohi

Вершык з эпіграфам

   * * *
          Нынче ветрено – и волны с перепою
          Очень здорово помогут нам с тобою.

Ад раніцы вецер са сьвістам
пахмельнікаў б’е проста ў твар,
зьдзьмуваючы з дупаў нудыстам
апошні чырвоны загар.

Вятрыска цячэ супраць плыні,
і – двойчы ня ў тую раку! –
як п’яны караблік пустыні,
ты прэш супраць плыні пяску.

Чапляючы целам сьцябліны,
брыдзеш супраць плыні травы,
а сонца заходзіць са сьпіны
і паліць, як вырабы з гліны,
усё, што ніжэй галавы.

І месіцца слоўная гліна,
і ты ёй гаворыш: “Жыві”.
І лодачка адрэналіну
плыве супраць плыні крыві.