August 5th, 2008

canabis

Слэм: лепей позна, чым ніколі

Даслалі фоткі зь першага беларускага слэму. Не магу не падзяліцца. Фоткалі, як ні дзіўна, пераможцы – Вера Бурлак і Віця Жыбуль. Вось так трэба ўсё пасьпяваць! Магчыма, гэта першы ў сьвеце слэм безь мікрафона. У Беларусі ўвогуле найбольш значныя паэтычныя падзеі адбываюцца ва ўмовах дрэннай акустыкі. Sorry за “фігуру другога пляну”, якая мазоліць вочы на шмат якіх фотках. :)

Collapse )
nohi

From Latvia with Love

* * *
Тут рыскі бальзам проста капае з крану
і п’яніцаў робіць крылатымі,
і ты – нібы рыцар, бо нават у краму
ідзеш, патрасаючы латамі.

Надвор’е такое, што дворнікаў пару
прыладзіў бы на акуляры,
і ты перабежкамі з бару да бару –
здаецца, жывеш проста ў хмары.

А ў моры купаюцца дзеўкі чужыя...
Пільнуйце, адэпты маралі!
І водарасьці на руках і на шыі,
як фенечкі і каралі.

На сонца глядзіш цераз пырскі вады,
на вейках вісіць па вясёлцы,
а ты нецьвярозы і шчэ малады,
нібыта сьнягурка на ёлцы.

Раскотвай губу, не глядзі на табу:
жыцьцё паднясе табе чарку –
і разам з табой вылятае ў трубу
прыморскага аквапарку.