August 1st, 2008

canabis

Парадак слэму-2008

5.23 КБ Учора адкрыўся фэстываль “Парадак словаў”. Было хораша. Новыя амэрыканскія вершы чытала Вальжына Морт, чыя кніжка “Фабрыка сьлёз” увесну выйшла па-беларуску і па-ангельску ў ЗША. (А летась выйшла ў Швэцыі. А налета выйдзе ў “Нямеччыне”.) Выступіла госьця з Масквы Вольга Юр'еўна Ермалаева, паэтка і загадчык аддзелу паэзіі з часопіса "Знамя". Сур’ёзнай лірыкай парадавалі ўкраінскія паэты з Харкава Раман Трыфанаў і Ганна Яноўска. Добра глядзеліся і слухаліся Вера Бурлак і Дзіма Строцаў. Падрыхтоўку да слэму зладзіў Віктар Жыбуль, проста парваўшы залю вершам “Добры доктар Алькаголь”. :)

Дарэчы, пра слэм. Удакладнены сьпіс удзельнікаў:
Ягор Бабій
Вера Бурлак
Віктар Жыбуль
Глеб Лабадзенка
Валярына Кустава
Віктар Лупасін
Уладзь Лянкевіч
(увага, не прапусьціце!) Сяргей Патаранскі
Зьміцер Плян
Сяргей Прылуцкі
Ярыла Пшанічны
Віталь Рыжкоў
Дзьмітрый Строцаў
Павал Сьвярдлоў
Андрэй Такінданг
Анка Упала
Расійскія госьці Аляксандар Пераверзін і Сяргей Шабуцкі.

Падрабязьней пра слэм на “Літафішы”:
http://www.litafisha.ru/events/?id=2804