July 28th, 2008

canabis

ПЕРШЫ БЕЛАРУСКІ СЛЭМ

1 жніўня, у межах фэстывалю “Парадак словаў”-2008
у фальварку “Добрые мысли” (вул. Магілёўская, 12)
адбудзецца ПЕРШЫ БЕЛАРУСКІ ПАЭТЫЧНЫ СЛЭМ
на прыз часопіса культурнага супраціву "ШО".

Сярод удзельнікаў – пераможцы міжнароднага слэму Ўкраіна-Беларусь Вера Бурлак, Віктар Жыбуль і Сяргей Прылуцкі (Пістончык), зорка львоўскага слэму Дмитрий Строцев, паэтычны голас легендарных “Навінак” Ярыла Пшанічны, маладыя ваўкі Глеб Лабадзенка, Уладзь Лянкевіч, Зьміцер Плян і Павал Сьвярдлоў, дзеўка-паэт Валярына Кустава, госьці фэстывалю з Расіі і Ўкраіны. Вядучы Андрэй Хадановіч.

Сьпіс удзельнікаў далёка ня поўны. Можаце далучацца, прапанаваўшы сваю кандыдатуру і даслаўшы некалькі вершаў арганізатарам: lejjeboka.

Пачатак а 20.00.
Уваход вольны.