July 22nd, 2008

nohi

Культ

Купіў сабе фенечку
з выяваю Чэ Гевары.

З такімі кароткімі завязкамі,
што, завязаўшы,
без чужой дапамогі ўжо ня здымеш,
а зьняўшы –
без чужой дапамогі ўжо не завяжаш.

Цяпер шкада развязваць,
залазячы ў ванну ці беручы душ.
І, зразумела, стараесься
не намачыць правай рукі.

Так, быццам яе некалі
уласнаручна паціснуў
сам камандантэ.

Upd: Украінскі пераклад Странгоўскага:
http://strongowski.livejournal.com/784712.html