June 25th, 2008

nohi

Сучбелліт па-польску

Яшчэ дзьве кнігі беларускіх літаратараў выйшлі ў Польшчы, ва Ўроцлаве. Гэта кніга эсэістыкі Ігара Бабкова "Каралеўства Беларусь" (у перакладах Яна Максімюка) і зборнік апавяданьняў Альгерда Бахарэвіча "Талент заіканьня" (у перакладах Катажыны Бартноўскай, Катажыны Квяткоўскай і Марыі Луцэвіч). Віншую аўтараў і перакладчыкаў! Фоткі вокладак вельмі аматарскія, у арыгінале вокладкі прыгажэйшыя.
:)
62,74 КБ
nohi

Анталёгіі паэзіі

У Польшчы выйшлі дзьве анталёгіі беларускай паэзіі, падрыхтаваныя шаноўнымі Лявонам Баршчэўскім зь беларускага боку і Адамам Паморскім з польскага. Першая - фундамэнтальная таміна з паэзіяй 15-20 ст.: ад "Пахвалы Вітаўту" і "Песьні пра зубра" да нашых дзён. Панятак "беларуская" сп. Лявон разумеў досыць шырока, таму ў кнізе сабраныя пераклады ня толькі зь беларускай, але й лацінскай, старабеларускай, царкоўнаславянскай, польскай моваў.

26,29 КБ

Другая кніга - падрыхтаваны Адамам Паморскім дадатак да першай - толькі сучасныя аўтары, сярод якіх Уладзімір Някляеў, Алесь Разанаў, Надзея Артымовіч, Алег Мінкін, Уладзімер Арлоў, Валянціна Аксак, Рыгор Сітніца, Алесь Чобат, Адам Глобус, Анатоль Сыс, Ігар Бабкоў, Віктар Сьлінко, Андрэй Хадановіч, Вера Бурлак, Вальжына Морт, Анатоль Івашчанка.

38,72 КБ