June 7th, 2008

nohi

Швайцарыя мінус футбол

Ужо другі раз зьяжджаю з краіны, дзе пачынаецца чэмпіянат па футболе, якраз у дзень пачатку чэмпіянату.

Сёньня прыляцеў з Швайцарыі - і адразу ўмыкнуў тэлескрыню, а там... Вяртаецца дамоў жонка, а любы муж глядзіць зборную Швайцарыі. Яна рагатаць: "У цябе што, такая адаптацыя?"

А два гады таму я зьяжджаў з Бэрліна перад Чэмпіянатам Сьвету. Прыехаў ва Ўроцлаў, дзе ў нас была літаратурная вечарына з Уладзімерам Арловым. Пачатак вечарыны якраз супадаў з пачаткам матчу Польшча-Эквадор. Мы зь дзядзем Уладзем думалі, што ніхто ня прыйдзе (у сэнсе, на нас). А там паўнюткая заля (праўда, сьціплых памераў). Ну, я расчуліўся й кажу прыблізна такое: "Дзякуй вам, што любіце футбол, як мы яго сёньня любім!"

Праз паўтары гадзіны нашы гледачы сыходзілі задаволеныя, чаго ня скажаш пра аматараў польскага футболу. Польшчы тады з Эквадорам не пашанцавала. Як, дарэчы, і Швайцарыі з Чэхіяй.