May 27th, 2008

nohi

Кіеўскія вавёркі

У Кіеве, на тэрыторыі пансыяната "Пролісок", дзе жылі ўдзельнікі фэстывалю, паўсюль разьвешаныя шыльдачкі: "Осторожно, бегают белки!" І мы перасоўваліся ўважліва, павольна й асьцярожна ставячы ногі пэрпэндыкулярна зямлі. Нават на фэстывальныя сцэны ўзьбіраліся так, быццам пад нагамі мора нябачных вавёрак.

І ўжо крыху сур'ёзьней: вялікі дзякуй усім, хто спрычыніўся да фэстывалю "Кіеўскія лаўры" - арганізатарам, удзельнікам, чытачам і слухачам! Было хораша.