May 19th, 2008

canabis

Літанонсы: 4 імпрэзы за 2 дні

І.

22 траўня 2008 а 18 гадзіне
АД РАМАНСУ ДА РОК-Н-РОЛУ
Канцэрт для Вясны зь гітарамі
Яраша МАЛІШЭЎСКАГА і Сержа МІНСКЕВІЧА
Музэй Максіма Багдановіча
Уваход вольны


ІІ.

Літаратурныя дні Швецыі

Полацк: 21 мая 2008 г. 16.00. Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага, вул. Леніна, 22
Мінск: 22 мая 2008 г. 18.00. Палац мастацтва, вул. Казлова, 3
Лунінец: 23 мая 2008 г. 13.00. Прафесійны ліцэй прыборабудавання, вул. Чэхава, 10-А
Баранавічы: 24 мая 2008 г. 16.00. Цэнтральная гарадская бібліятэка ім. Таўлая, вул. Леніна, 51

Удзельнікі:
Сіла Наўман (Cilla Naumann) – пісьменніца і журналістка найбуйнейшай шведскай штодзённай газеты Dagens Nyheter.
Іда Бёр’ель (Ida Börjel), паэтка.
Солья Крапу (Solja Krapu), паэтка і празаік.
Андэш Будэгорд (Anders Bodegård), перакладчык з польскай і французскай моў на шведскую.


ІІІ.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае
на Літаратурны фестываль “Lesebühne Deutsch”

23 мая, 18 гадзін
Унутраны дворык Інстытута імя Гётэ ў Мінску (вул. Фрунзэ, 5)

З удзелам літаратараў:

Моніка Рынк
Аўтар і перакладчыца Моніка Рынк з Берліна спалучае розныя жанры мастацтва і літаратуры. Ужо ў часе навучання яна аддавала перавагу міждысцыплінарным формам і жанрам на памежжы розных відаў мастацтва. Асобнымі кнігамі выйшлі яе паэтычны зборнік „zum fernbleiben der umarmung“ і паэтычнае эсэ „Ah, das Love-Ding“.

Артур Клінаў
Артур Клінаў упершыню пазнаёміць слухачоў з урыўкамі са свайго новага, яшчэ не апублікаванага рамана “Шалом”. Дзеянне адбываецца ў Берліне і Магілёве. Мастак і архітэктар Артур Клінаў дэбютаваў як літаратар у 2007 годзе з “Малой падарожнай кніжкай па Горадзе Сонца”.

Вера Бурлак
Творы са зборніка “За здаровы лад жыцця” і новыя вершы прадставіць Вера Бурлак (Джэці). Слухачам таксама будуць прапанаваны музычна-паэтычныя кампазіцыі з дыска Веры Бурлак “Phantom of the Literature”.


IV.

Ну і, вядома ж, прэзэнтацыя кнігі Прылуцкага.
canabis

Публікацыя ў "Современной поэзии"