May 18th, 2008

nohi

сьвята адбылося :)

Вялікі дзякуй усім харошым людзям, якія - нягледзячы на не самы зручны дзень і процьму альтэрнатыўных імпрэзаў у Менску - знайшлі час і натхненьне прыйсьці ў Акадэмію мастацтваў! Дзякуй за падтрымку, якую адчувалі ўсе ўдзельнікі. У Паўла Гюле і Сяргія Жадана - самыя пазытыўныя ўражаньні ад вечарыны. Дзякуй добрым жж-юзэрам за ўсе добрыя водгукі! Асабліва кранула:
http://users.livejournal.com/maryjka_/406871.html
http://annahonda.livejournal.com/123022.html

Вялізарны дзякуй Віктару Шалкевічу, Сяргею Пуксту і Атмараві, талент і прафэсіяналізм якіх - вышэйшыя за ўсякія словы!

Атмараві вывесіў некалькі здымкаў:
http://fotki.yandex.ru/users/atmoravi/album/38158/

Буду ўдзячны добрым людзям за іншыя здымкі і запісы зь вечарыны. :)